/ 6 июля, 2020

Ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы 4 ліпеня адбылося завочнае падарожжа “Жывыя традыцыі і святы нашых продкаў”. Размова ішла пра свята Купалле. Бібліятэкар расказала прысутным дзецям мноства цікавай інфармацыі пра яго гісторыю, традыцыі і рытуалы. Потым быў праведзены майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў, у выніку якога дзяўчаты-падлеткі  наплялі сабе вянкоў з кветак і ліпавых галінак. Мерапрыемства закончылася на добразычлівай ноце пажаданнем адзін аднаму весела і радасна сутрэць надыходзячае свята і не забываць традыцыі нашых продкаў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий