Летам дзеці многа бываць на вуліцы, а там, як вядома, рухавыя гульні, катанне на самакатах і веласіпедах, ну і, вядома, удзел у дарожным руху. А там незнарок і траўму можна атрымаць. Папярэджваючы менавіта такое развіццё падзей, бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі для сваіх юных чытачоў арганізавала конкурсна-гульнёвую праграму «Вясёлы святлафор». Гуляючы, дзеці з лёгкасцю спасцігалі правілы дарожнага руху, якія тычацца пешаходаў і веласіпедыстаў. Стымулам для іх актыўнасці былі прызы, якія напрыканцы гульнёвай праграмы знайшлі “сваіх герояў”.
19 ліпеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна «Знай проказник, беда – не праздник». Яна закранула пытанні і правілы пажарнай бяспекі. Напачатку бібліятэкар падзялілася сваімі ведамі па тэме, павучыла дзяцей навыкам прадбачлівасці небяспекі, а потым арганізавала дзелавую гульню, у ходзе якой прайгрываліся магчымыя экстраныя сітуацыі. Цікава было назіраць, як дзеці паводзілі сябе ў тых ці іншых выпадках. І парадавала тое, што ў гэтым сэнсе іх нават можна назваць эрудзіраванымі. У прыватнасці яны добра ведаюць, як выклікаць выратавальнікаў у выпадку пажара, як дапамагчы пацярпеўшым і інш.