Бібліятэкар Брольніцкай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў у падарожжа па турыстычным маршруце “Па родных сцежках”.
Гэты маршрут быў распрацаваны летась, падчас правядзення сярод бібліятэк раёна конкурса турыстычных маршрутаў “Навагрудскімі сцежкамі”. У выніку, бібліятэкарамі былі складзены турыстычныя маршруты па гістарычных, экалагічных, культурных, літаратурных і іншых здабытках і спадчыне навагрудскага краю.
Удзельнікі падарожжа наведалі драўляны млын у в. Брольнікі, які знаходзіцца на рэчцы Валоўцы. Дзецям было цікава і карысна пачуць гісторыю старога вадзянога млына, калі ён быў пабудаваны, як працаваў і пра тое, што даўжыня рэчкі Валоўка, якая бярэ пачатак на поўдні Навагрудка, складае 40 км. А яшчэ юныя ўдзельнікі даведаліся адкуль пайшла назва вёскі Брольнікі.