/ 23 июля, 2020

22 ліпеня Кашалеўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на інфармацыйную гадзіну “Умей быць высакародным”.  Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з такімі паняццямі як удзячнасць, справядлівасць, гуманнасць, стрыманасць, памяркоўнасць, а таксама акрэсліла асаблівасці паняцця бяздушнасць, жорсткасць. Затым мерапрыемства прадоўжылася абмеркаваннем кнігі Элінор Портер «Поллианна», якую ўдзельнікі прачыталі раней. Вынікам мерапрыемства стала сцвярджэнне, што на кожны аспект жыцця варта глядзець у пазітыўным ключы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий