9 жніўня спаўняецца 110-гадоў з дня нараджэння беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі прадстаўляе літаратурна-гістарычную мазаіку “Ты мой боль святы, Беларусь мая…”, На абанеменце прадстаўлена кніжная экспазіцыя з творамі аўтара, а таксама асвечаны жыццёвы і творчы лёс Ларысы Антонаўны. Чытачы змогуць пазнаёміцца з патрыятычнай лірыкай, эпісталярнай спадчынай паэткі.