/ 9 августа, 2020

Інтэрактыўную пляцоўку “Мой край – мая Навагрудчына” ладзіла Навагрудская раённая бібліятэка 8 жніўня. Асаблівай папулярнасцю яна карысталася ў турыстаў. На кніжнай экспазіцыі была прадстаўлена краязнаўчая, гістарычная, мастацкая літаратура, навінкі беларускіх выдавецтваў, маляўнічыя альбомы,  даведнікі пра знакавых асоб і падзеі ў лёсе Навагрудчыны. Экспазіцыю ўпрыгожылі пейзажы Яўгена Даўлюда. Інтэрактыўная карта Гродзеншчыны  знаёміла з геральдычнай спадчынай нашай вобласці. Карысталася папулярнасцю настольная пазл-гульня “Нефармальныя славутасці Гродзеншчыны”, дзе патрэбна было скласці і адгадаць помнік вядомай асобе, а пасля вызначыць яго месцазнаходжанне.  У міні-музеі “Страчаная спадчына” гучалі цікавыя гісторыі і факты пра Навагрудак і навагрудчан даваеннага часу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий