/ 22 сентября, 2021

21 верасня адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці”. У літаратурную студыю ў дзень нараджэння вялікага англійскага пісьменніка-фантаста Герберта Уэлса, якому сёлета споўнілася 155 год, былі запрошаны студэнты Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Прысутныя здзейснілі сапраўды фантастычнае падарожжа.  Тэматычная выстава «В мире фантастики» пазнаёміла  з жыццёвымі і творчымі старонкамі лёсу Уэлса, а таксама прапанавала лепшыя творы айчынных і замежных аўтараў-фантастаў. Вучні пазнаёміліся з вядомымі экранізацыямі твораў пісьменніка «Война миров», «Человек-невидимка», «Машина времени». У гульні «Гэта нейкая фантастыка!» прысутным патрэбна было правільна вызначыць спраўджаныя прадказанні пісьменнікаў-фантастаў пра будучыню, апісаныя імі ў сваіх кнігах. Падчас творчага задання кожны жадаючы змог прапанаваць сваё аўтарскае неверагоднае навуковае прадказанне, а затым размясціць на дошку прадказанняў “Путешествие в будущее: что мы там увидим».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий