/ 24 сентября, 2021

Інтэрактыўная выстава “Экалагічная адказнасць” да Сусветнага дня без аўтамабіля знаёміла чытачоў з экалагічнымі праблемамі   і магчымымі сродкамі іх рашэння. Матэрыялы выставы звярнулі ўвагу на забруджванне паветра аўтамабілямі, а таксама паказалі  ролю кожнага чалавека ў рашэнні дадзенай праблемы. Акцэнт быў зроблены  на выбары іншага  спосабу перамяшчэння: пешшу , на роварах, ролікавых каньках. Падаліся цікавымі элементы гульнёвай праграмы  з пытаннямі аб самым экалагічным сродку перамяшчэння – веласіпедзе. А змешчаны яны былі на невялікім імправізаваным ровары. Кожны жадаючы мог выбраць пытанне і праверыць правільнасць адказу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий