Да 125-годдзя Мікалая Дучыца – мастака, графіка, пейзажыста, ураджэнца мястэчка Любча быў падрыхтаваны юбілейны вернісаж “Гонар нашага краю”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту з біяграфіяй Дучыца, яго творчасцю, якая ўяўляе сабой сапраўдны экскурс у мінулае гарадоў і мястэчак. Асабліва дзяцей захапіў пейзажны жывапіс аднаго са старэйшых беларускіх пейзажыстаў. Мікалай Дучыц быў вялікім знаўцам беларускай прыроды. Яго пейзаж – гэта тое, з чаго пачынаецца для нас Радзіма. Уразілі прысутных і яго графічныя творы, якія спалучаюць у сабе лірычнае адчуванне прыроды і рэчаіснасці.