У Любчанскай інтаграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна зносін “Алкаголь і падлетак”. Прысутныя ў чарговы раз праслухалі інфармацыю пра шкоду, якую нясе алкаголь, абмяркавалі матывы і наступствы яго ўжывання. Падлеткам былі прапанаваны пытанні для абмеркавання. Яны атрымалі лісткі на якіх былі напісаны фразы-сцвярджэнні пра алкаголь. Удзельнікі калі лічаць сцвярджэнне сапраўдным павінны былі побач напісаць слова «дакладна», калі ілжывым — «няправільна», а затым параўнаць адказы з правільнымі. У рамках мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Ісціна ў літаратуры”, дзе адным з раздзелаў быў “Алкагалізм. Цвярозыя думкі”.