/ 26 октября, 2021

23 кастрычніка ў краязнаўчую студыю “Чытаем пра Радзіму. Навагрудская старонка” ў Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Цікава прайшла гістарычная гульня “Навагрудская спадчына”, якая закранула цікавыя факты з жыцця горада, а таксама пазнаёміла з кніжнымі крыніцамі, дзе можна знайсці адказы на шматлікія пытанні. Невялікае падарожа-знаёмства па літаратурнай Гродзеншчыне і яе помніках  здзейснілі дзеці разам з бібліятэкарам падчас электроннай віктарыны “Нефармальныя славутасці”.

Знаёмства з горадам і яго гісторыяй  было працягнута ў міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий