/ 17 ноября, 2021

16 лістапада супрацоўнікі бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі і аддзел па пазастацыянарным абслугоўванні Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілі для вясцоўцаў восеньскую віншаванку “У вёскі надзейныя гаспадары”. Бібліятэкары падрыхтавалі карысныя матэрыялы па догляду за садам і агародам, чытачы былі рады атрымаць улёткі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся часопісы “Гаспадыня”, “Сад, огород – кормилец и лекарь”, “Урожайные сотки”. А добрыя песні сталі сапраўдным сюрпрызам і добрым падарункам.  Вяскоўцы вельмі чакаюць кнігу і бібліятэкараў дома і, нават, на працы. І гэта ўзаемна.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий