/ 19 ноября, 2021

Нашых чытачоў на абанеменце радуе вельмі ўтульная  выстава “Кніжныя сезоны” ў сваім восеньскім варыянце. Пад кляновымі лістамі і рабінавымі гронкамі прадстаўлены кнігі на самы розны густ. Раім вам пазнаёміцца з наступнымі раздзеламі нашай выставы: «Рамантычная восень», “Восеньскі пейзаж”, “Літаратурны рэлакс”, “Восеньскі рэцэпт”, “Дэтэктыў для ўтульнай восені”, “Паэтычны лістапад”, “Восеньскія гісторыі” і інш. Асобнай паліцай прадстаўлены “Восеньскія юбіляры”. Няхай ваша восень будзе кніжнай!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий