18 лістапада ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшла мультымедыйная прэзентацыя «Кожнае дзіця мае права», прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў дзіцяці. Электронная прэзентацыя пазнаёміла дзяцей з іх правамі на жыццё, на дом і сям’ю, на ахову здароўя, на адукацыю і адпачынак. Затым з імі правялі казачную віктарыну, дзе дзеці адгадвалі якія правы казачных герояў былі парушаныя. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Знаёмімся са сваімі правамі».