Прававы лікбез для вучняў 11 класа “Чалавек мае права” прайшоў напярэдадні Дня правоў чалавека ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Прысутных пазнаёмілі з інфармацыяй аб тым, з якога ўзросту наступае крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні, якія віды адказнасці і пакаранняў для непаўналетніх існуюць згодна нашага заканадаўства. Затым удзельнікі рашалі розныя сітуацыйныя задачы на прававую тэму. Дапаўняла мерапрыемства тэматычная кніжная выстава “Правы ў маім жыцці“. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, знаёмілі з важнейшымі заканадаўчымі і прававымі актамі нашай дзяржавы.