Максім Багдановіч – паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык і адзін са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы. 9 снежня з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча ў бібліятэках прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
У Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны рынг “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча”. Удзельнікі спаборнічалі паміж сабой на званнне лепшага знаўцы біяграфіі паэта, яго твораў, чыталі ўслых любімыя вершы. Мэта мерапрыемства была заахвоціць чытачоў да вывучэння твораў беларускіх пісьменнікаў, на прыкладзе творчасці М.Багдановіча прывіць любоў і павагу да роднага краю, роднай мовы.
Лаўрышаўская сельская бібліятэка запрасіла на паэтычную сустрэчу “Вечна юны, як наша зямля…”. На працягу сустрэчы гучалі вершы М. Багдановіча, якія ўдзельнікі чыталі ўслых. Бібліятэкар нагадала пра жыццё і творчы шлях паэта, асаблівая ўвага была засяроджана на зборніку паэта “Вянок”. Малодшым удзельнікам даспадобы прыйшася вершаваная казка “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, свае ўражанні яны выказалі праз малюнкі.