/ 15 декабря, 2021

14 снежня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая праходзіла ў ФАК “Лідар”. Для дзяцей была арганізавала інтэрактыўная пляцоўка “Цеплыня кніжных старонак”. Цікавыя, добрыя кнігі ад Кніжнай сняжынкі, літаратурная віктарына ад Мядзведзіка, праца творчай майстэрні, спаборніцтва ў вясёлай гонцы снегавічкоў, крэатыўныя размалёўкі рукавічак, калейдаскоп пажаданняў і навагоднія лабірынты – усё гэта захапляла маленькіх і дарослых наведвальнікаў. Дзеці атрымалі веды і падарункі ад бібліятэкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий