У рамках акцыі “Нашы дзеці” бібліятэкар Уселюбскай сельскай бібліятэкі з навагодняй праграмай “Прывітанне, Новы год!” 22 снежня наведала дзяцей Уселюбскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “Упрыгожваем елку”, малявалі гэтую лясную прыгажуню, адгадвалі зімовыя загадкі, падрыхтаваныя бібліятэкарам. Падарункам будучым чытачам сталі маляўнічыя дзіцячыя часопісы, якія бібліятэкар ахвяравала з асабістай падпіскі, і, трэба сказаць, дзеці засталіся задаволенымі.