/ 20 января, 2022

19 студзеня з нагоды дня выратавальніка для вучняў 5-га класа СШ №7 бібліятэкары з бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі ўрок «Выратавальнік – прафесія гераічная». Бібліятэкары расказалі пра важнасць прафесіі выратавальніка, пра спецыяльнасці, якія аб’ядноўвае ў сабе выратавальнік МНС, а таксама яшчэ раз нагадалі дзецям аб правілах бяспекі, асабліва зімой. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з часопісам «Юный спасатель», распавялі пра цікавыя рубрыкі, павучальныя выпадкі выратаванняў на яго старонках.

У самім бібліятэчным пункце на працягу дня працавала тэматычная выстава.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий