1 лютага адбыліся першыя мерапрыемствы Навагрудскай раённай бібліятэкі ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта “Галоўны закон краіны – гарантыя стабільнасці грамадства”. У рабоце прававой студыі прынялі ўдзел навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Была падрыхтавана змястоўная кніжная выстава, прысвечаная галоўнаму дакументу нашай краіны і праекту змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары расказалі прысутным гісторыю ўзнікнення і развіцця Канстытуцыі, пазнаёмілі з яе структурай і асноўнымі раздзеламі. Навучэнцы добра справіліся з інтэлектуальным заданнем “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у пытаннях і адказах”. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з навукова-папулярным часопісам “Беларуская думка” і тэматычнымі матэрыяламі на яго старонках.