10 лютага Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інфармацыйны дайджэст «Рэферэндум – прыходзь і галасуй» для навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкары расказалі пра рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, пазнаёмілі з гісторыяй рэферэндумаў нашай краіны, адзначылі, што канстытуцыйны рэферэндум будзе мець гістарычнае значэнне для грамадзян Рэспублікі Беларусь, патлумачылі некаторыя з пунктаў праекта Канстытуцыі. Юнакам і дзяўчатам было прапанавана выканаць “Тэрміналагічнае заданне” і разгадаць “Літаратурна-прававыя сюжэты”. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.