/ 11 февраля, 2022

11 лютага ў вучняў 11 класа Любчанскай сярэдней школы адбыўся ўрок-знаёмства з Напалеонам Орда. Падчас гэтага ўрока, які, да слова, меў назву “Імя ў гісторыі сусветнай культуры”, бібліятэкар Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібілятэкі пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю гэтага выдатнага дзеяча культуры, у якім спалучалася некалькі талентаў: мастак, кампазітар, пісьменнік, педагог, вучоны. Дзеці пагарталі альбомы, разгледзелі паштоўкі з яго малюнкамі-літаграфіямі. Цікава было пазнаць у іх знаёмыя мясціны, архітэктурныя помнікі, пейзажы. Сваімі малюнкамі Напалеон Орда не проста прызнаваўся ў любові да роднага краю, а вельмі ганарыўся яго багатай культурай і гісторыяй.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий