17 лютага Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 4 класа на турнір знатакоў прыроды “Мазаіка леса”. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра лясных жыхароў, а потым дзве каманды “Абаронцы лесу” і “Юныя эколагі” змагаліся за званне быць лепшымі ў розных конкурсах. Дзецям спадабалася гульня “Літары рассыпаліся”, дзе яны з рассыпаных літар складалі словы. Цікавай была гульня “Чацвёрты лішні”, дзе з чатырох прапанаваных у кожным радку слоў трэба было выбраць адно, якое з’яўляецца «лішнім» і растлумачыць чаму. У гульні “Ланцужок слоў” дзеці запісвалі словы, дзе кожнае наступнае слова пачыналася з апошняй літары папярэдняга, і словы абазначалі толькі назвы раслін або жывёл. Перамагла дружба. У якасці прызоў дзеці атрымалі размалёўкі. У дапамогу да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Репортаж с лесной опушки“, якая карысталася вялікім попытам у дзяцей.