17 лютага бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі разам з загадчыкам Харосіцкага СДК у чарговы раз наведалі Нягневіцкі яслі-сад. Для дзяцей старэйшай групы у “беларускім кутку”, які створаны ў садку, правялі свята роднай мовы “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”. Бібліятэкар падрыхтавала маляўнічую кніжную выставу “Родная мова”. Дзеці з ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе “Як гэта называецца” (па-беларуску), адгадвалі загадкі, танцавалі беларускі народны танец “Грушка”, спявалі беларускія песні. У групе дзеці з задавальненнем паслухалі апавяданне Алены Белка “Самы смачны яблык”.