/ 21 февраля, 2022

Міжнародны дзень роднай мовы – свята, заснаванае рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і якое з 2000 года штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары і спецыялісты Навагрудскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у напісанні беларускай дыктоўкі “Мова Янкі Купалы – родная мова” і праверылі такім чынам сваё веданне беларускай мовы. Для дыктанта была абрана нататка Янкі Купалы пад назвай “Вечна жывая паэзія”. Выбар тэкста быў невыпадковы. Сёлета Беларусь адзначыць 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Янкі Купалы, а абраная нататка была прысвечаная генію з Наваградчыны Адаму Міцкевічу.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий