18 лютага ў Цэнтры культуры выніковую нараду правялі работнікі ўстаноў культуры Навагрудчыны. Навагрудская раённая бібліятэка падрыхтавала інтэрактыўную пляцоўку “Няхай пакаленні ведаюць! Няхай пакаленні памятаюць!”. Аднайменная кніжная экспазіцыя была прадстаўлена наступнымі раздзеламі: “Крыніцы гістарычнай памяці”, “Летапіс Перамогі”, “Постаці творцаў беларускай гісторыі”. Пра цікавыя кнігі і літаратурныя навінкі расказвала Навагрудская гараджанка. Рэтра-фотаздымкі, калекцыя аксэсуараў сталі сапраўдным упрыгожваннем пляцоўкі.
За плённую працу, высокі прафесіяналізм па выніках 2021 года былі ўзнагароджаны наступныя спецыялісты:
“Лепшы бібліятэкар”
Філіпчык Наталля Мікалаеўна (бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі)
Ганаровыя граматы атрымалі:
Царук Ірына Міхайлаўна ( дырэктар ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»)
Старадымава Ірына Вячаславаўна (намеснік дырэктара ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»)
Бузук Ірына Уладзіміраўна (бібліятэкар Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання)
Завадэўка Дзіяна Аляксандраўна (бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі)
Лапцева Алена Алегаўна (бібліятэкар па абслугоўванню дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі)
Астроўская Галіна Станіславаўна (бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі)
Віншуем!