1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які прызывае нагадаць грамадству аб сур’ёзнай праблеме нашага часу – праблеме наркаманіі. У гэты дзень у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры “Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!”.
Бібліятэкары расказалі аб небяспечным ўздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, паведамілі для юных чытачоў інфармацыю пра тое, як змяняецца чалавек, які ўжывае наркотыкі. Былі прадстаўленыя творы мастацкай літаратуры, на старонках якіх асвячаецца праблема наркаманіі.