/ 18 апреля, 2022

Харосіцкая сельская бібліятэка сумесна з сельскім клубам запрасілі ўсіх жадаючых у інтэрактыўнае падарожжа «Топ-7 замкаў і палацаў», якое было прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі з выкарыстаннем кніг і фотаальбомаў, а таксама сеткі Інтэрнэт,  віртуальна наведалі сем вядомых замкаў Беларусі. Дапамагаў у «падарожжы» актыўны чытач бібліятэкі В. А. Лойка, які захоплены гісторыяй Беларусі, цікавіцца гісторыяй замкаў і палацаў і які распавёў пра іх шмат цікавага.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий