Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок гісторыі “Цікавыя помнікі і іх гісторыі”. Дзецям было расказана пра асноўныя гісторыка-культурныя славутасці нашага старажытнага горада: Навагрудскі замак, гару Міндоўга, курган Бессмяротнасці, помнік А. Міцкевічу, гандлёвыя рады 19 стагоддзя і інш. Цікавасць у дзяцей выклікала гісторыя, паданні, якія папярэднічалі ўзнікненню таго ці іншага аб’екта. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава і стэнд “Исторические места и памятники Новогрудчины», які утрымліваў фатаграфіі асноўных славутасцяў Навагрудчыны.



