/ 14 апреля, 2022

14 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа на квэст “Таемныя ключы гісторыі”, прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месцаў. Юнакі і дзяўчаты дапамагалі Ключніку зямлі навагрудскай знайсці згубленыя ключы ад галоўных гісторыка-культурных славутасцяў нашага старажытнага горада. Дзвюма камандамі на чале з капітанамі навучэнцы адказвалі на пытанні-загадкі пра аб’екты, ключы ад якіх патрэбна было знайсці. Цікавая гістарычная даведка пра іх ад Ключніка і Кніжніцы дапамагала ў пошуку. Заданне-шыфр прывяло каманды ў Вялікае Кнігасховішча, дзе сярод кніжных стэлажоў нейкі жартаўнік схаваў ключы. Каманды паспяхова справіліся з квэстам – знайшлі ўсе артэфакты і выручылі Ключніка. Ад яго ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі, а таксама прызы ў шчаслівай латарэі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий