У рамках абласнога бібліямарафона “77 хвілін чытання” 6 мая Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 7-8 класаў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Помніць сэрца, не забудзе ніколі”. Вядучыя-бібліятэкары расказалі аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, нагадалі пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія першымі стрымлівалі націск ворага. Падчас мерапрыемства гучаў запіс голаса Левітана аб нападзе Германіі ў 1941 годзе і яе капітуляцыі ў 1945. Вучні чыталі ўслых вершы пра вайну Р.Раждзественскага, К.Сіманава, П.Панчанкі, А.Куляшова і слухалі песні ваенных гадоў. Напрыканцы мерапрыемства запалілі свечку памяці, як сімвал гераізму, мужнасці і подзвігу нашага народа і ўшанавалі памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.