/ 8 мая, 2022

7 мая калектыў Харосіцкага СДК і бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі правялі сумеснае мерапрыемства для жыхароў вёсак Весялова і Лозкі Нягневіцкага сельсавета, прымеркаванае да Дня Перамогі. Дом культуры праводзіў святочныя канцэрты, бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі падрыхтавала завочную вандроўку “Манументы мужнасці і славы”. Бібліятэкар нагадала аб усім вядомых мемарыяльных комплексах: Хатынь, Брэсцкая крэпасць, Курган Славы, музей Вялікай Айчыннай вайны. Распавяла аб аб’ектах, якія знаходзяцца ў Навагрудскім раёне – гэта экспазіцыя Музея яўрэйскага супраціўлення, помнік сёстрам-назарэтанкам, мемарыяльны знак “Навагрудскі кацёл”, а таксама пра помнікі, якія знаходзяцца ў вёсцы Харосіца і аграгарадку Нягневічы, пра магілу ахвяр фашызму, дзе пахаваны актывісты Нягневіцкага сельсавета, брацкую магілу, якая знаходзіцца на мясцовых могілках,  дзе пахаваны салдаты, якія загінулі пры вызваленні вёскі Нягневічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дапаўняла мерапрыемства выстава кніг “Памяць аб подзвігу” і выстава дзіцячых малюнкаў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий