Навагрудская раённая бібліятэка 12 мая запрасіла навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа на літаратурна-патрыятычны марафон “9 зорак Перамогі”. Літаратурную экспазіцыю склалі падборкі сімвалічных зорных кніг. У кожнай катэгорыі было прадстаўлена 9 лепшых: “Пісьменнікаў-франтавікоў”, “Пісьменнікаў – ваенных карэспандэнтаў Вялікай Айчыннай вайны”, лепшых прадстаўнікоў “Франтавой паэзіі” і “9 кніг пра Халакост”. Панарама-памяць пазнаёміла з самымі маштабнымі мемарыяламі, закліканымі захаваць памяць аб героях. Юнакі і дзяўчаты правільна вызначалі галоўныя падзеі Вялікай Айчынная вайны на тэрыторыі нашага раёна на інтэрактыўнай карце, а таксама праявілі спрыт у гульні “Вялікая Айчынная вайна. У кнізе і ў памяці назаўжны”, дзе патрэбна было суаднесці творы беларускіх і расійскіх аўтараў.