14 мая Вераб’евіцкая сельская бібліятэка запрасіла чытачоў малодшых класаў на гадзіну зносін, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і “Мая сям’я – цудоўны дар”. Рабяты ўважліва і з цікавасцю слухалі бібліятэкара, якая распавяла аб адносінах паміж членамі сям’і, аб сямейных каштоўнасцях і сямейных традыцыях. Акрамя таго весела гулялі ў гульню «Хто каму хто», адгадвалі загадкі, а ў канцы прыдумалі і стварылі сямейны герб, дзе ўвасобілі, на іх думку, усе паняцці сям’і.