14 мая ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў інфармацыйна-пазнавальны конкурс “Тайны кніг”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення кніг, пра тое, што шмат людзей розных прафесій працуюць над стварэннем кнігі і пра тое, як яны трапляюць ў бібліятэку. Таксама гаворка ішла пра новы від кніг, якія з’явіліся ў ХХІ стагоддзі – электронныя кнігі. Дзеці ўбачылі самую вялікую і самую маленькую дзіцячую кніжку, якая ёсць у фондзе Харосіцкай бібліятэкі. Бібліятэкар нагадала дзецям правілы абыходжання з кнігамі. Напрыканцы дружна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, а жадаючыя размалёўвалі размалёўкі з часопіса “Мишутка”.