/ 26 мая, 2022

У апошнія гады «модным» сярод моладзі стала ўжыванне спайсаў. З мэтай фарміравання негатыўнага стаўлення маладога пакалення да ўжывання курыльных сумесяў 26 мая ў Любчанскай гарпасялковай інтэграванай бібліятэцы прайшоў урок-пратэст “Суррогат счастья – СПАЙС”. Бібліятэкар расказала прысутным аб шкодзе і ўздзеянні спайсу і іншых наркотыкаў на арганізм і псіхіку падлеткаў. Яны даведаліся, як распазнаць чалавека, які курыць спайс ці ўжывае наркотыкі, куды звяртацца за дапамогай, калі такая бяда здарылася са знаёмым табе чалавекам.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий