З 24 мая па 26 мая ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла серыя літаратурных подыумаў «Аўтабіяграфіі ў мастацкай літаратуры», у якіх прынялі ўдзел навучэнцы гандлёвага і аграрнага каледжаў, а таксама сельскагаспадарчага ліцэя. На імправізаваным подыуме было прадстаўлена 16 кніг, сюжэт якіх мае аўтабіяграфічную аснову. Пазнавальна прайшла гульня “Хто я?”, дзе патрэбна было правільна пазнаць пісьменніка па фотаздымку. Інтэрактыўная гульня “Літаратурная фактаграфія”, адкрыла цікавыя малавядомыя факты пра вядомых пісьменнікаў, якія трэба было правільна суаднесці з асобай аўтара.
Падчас мерапрыемства экспанаваліся вядомыя кніжныя серыі «Жыццё выдатных людзей» і «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», а таксама мемуарная літаратура.