/ 3 июня, 2022

1 чэрвеня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера “Тропинками родного края” на інтэрактыўную праграму “Мы будем сказки узнавать, шутить, отгадывать, играть”. Спаборнічалі два атрады “Неугомон“ і “Следопыт“. У конкурсе “Сказочные догонялки” патрэбна было з трох варыянтаў адказаў выбраць правільны. Цікавым быў конкурс “Чей это портрет?” Бібліятэкар зачытвала па чарзе камандам слоўны партрэт героя, а яны адгадвалі з якой казкі гэты персанаж. А больш за ўсё дзецям спадабаўся конкурс “Пойми меня“. З чароўнага чамаданчыка дзеці даставалі па дзве буквы і ўспаміналі назвы казак, адпавядаючыя гэтым літарам. Патрэбна было як мага хутчэй назваць большую колькасць казак. Усім у гэты дзень было весела і цікава, і з бібліятэкі дзеці пайшлі з любімымі казкамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий