У бібліядворык “Кніжнае мора”, запрасіла сваіх чытачоў і ўсіх жадаючых 20 жніўня Ацмінаўская сельская бібліятэка. На свежым паветры дзецям было прапанавана пазнаёміцца з цікавымі дзіцячымі кнігамі і часопісамі, успомніць прыказкі і прымаўкі пра кнігі і чытанне. А потым усе разам гулялі ў вясёлыя, рухомыя гульні – “Калабок”, “Воўк і …”, удзельнічалі ў эстафеце “Маладзільныя яблычкі”, “Церамок”, спаборнічалі ў конкурсе па адгадванню казак “Салат з казак”. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, а будучыя першакласнікі падарункі ад бібліятэкі.






