/ 9 сентября, 2022

8 верасня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла інтэрактыўную праграму  “Асветнікі з вялікай літары” для навучэнцаў першага курса УА «Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж». Падчас мерапрыемства яны пазнаёміліся з біяграфіяй самых галоўных асветнікаў у беларускай гісторыі, разгадалі крыжаванку, прынялі ўдзел у віктарыне “Беларуская кніга: ад Скарыны да сучаснасці”.  Фішкай праграмы стала знаёмства  з любчанскім друкаром Пятром Бластусам Кмітай, які завітаў на мерапрыемства і расказаў пра сябе і сваю кнігавыдавецкую дзейнасць у Любчы, якая сёлета адзначае 410-годдзе з дня заснавання.   Таксама першакурснікі папрактыкаваліся ў стараславянскім пісьме пёравымі ручкамі з дапамогай чарнілаў. Напрыканцы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий