21 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Калектыўна-прававыя адносіны наймальніка і работнікаў” па пытаннях заключэння калектыўных дагавораў, сацыяльнай абароне маладых работнікаў, захавання норм заканадаўства аб ахове працы. Удзел у абмеркаванні прынялі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў, работнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый. Аб тым, на якія нарматыўна-прававыя дакументы неабходна абапірацца пры заключэнні калектыўных дагавораў, праінфармавала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Будзіловіч.




