14 снежня 1990 года Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным Днём пажылых людзей. У Беларусі гэты дзень адзначаецца з 1992 года. У Беларусі пажылым людзям надаецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. У краіне існуе сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей, якая ўключае прадастаўленне розных ільгот і гарантый, павышэнне пенсій, сацыяльнае абслугоўванне і дапамогу дома.
Да Дня пажылых людзей бібліятэкі горада і раёна ладзяць цэлы шэраг мерапрыемстваў. Галоўнае ў гэты дзень – падарыць цяпло, павагу і радасць пажылым людзям, пажадаць ім моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
