/ 29 сентября, 2022

Напярэдадні Дня пажылых людзей 28 верасня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла віншавальную акцыю “Сагрэе душу цеплыня”. Вядома,  кожнаму чалавеку прыемна калі яго паважаюць, а ў сталым узросце асабліва. Падчас правядзення акцыі бібліятэкары наведалі сваіх пажылых чытачоў з Любчы і вёскі Сенна на даму і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі і кветкі. Таксама чытачам былі прапанаваны новыя перыядычныя выданні, якія атрымлівае бібліятэка, кожнаму чытачу з улікам яго інтарэсаў прапанавалі новую літаратуру. Пажылыя чытачы былі вельмі рады таму, што пра іх не забыліся. Мэта мерапрыемства – падарыць людзям радасць і добры настрой – была дасягнута.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий