/ 17 октября, 2022

14 кастрычніка, у Дзень Маці, у 1 класе Пятрэвіцкай сярэдняй школы сумесна з мясцовай сельскай бібліятэкай быў праведзены ўрок духоўнасці “Аб той, хто даруе нам жыццё і цеплыню”. Напачатку вучням растлумачылі, што да чаго, пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення свята і яго традыцыямі, а потым ужо самі дзеці распавядалі пра асабістыя адносіны да матуль, яны адрасавалі ім словы ўдзячнасці, суадносілі намаляваныя імі партрэты матуль з рысамі іх характару. Бібліятэкар пазнаёміла з творамі дзіцячай мастацкай літаратуры пра матулю, пасля чаго яны ўсе разам рабілі падарункі, якімі выказалі сваю любоў да маці. Былі відавочны старанні дзяцей, яны, наколькі маглі, праяўлялі ініцыятыву, творчасць і актыўнасць. Панавала станоўчая атмасфера, адчуваўся спакой і цеплыня.

У той жа дзень пасля абеду ўжо іншыя дзеці розных узростаў для сваіх мам у бібілятэцы выраблялі святочныя паштоўкі.

А калі вечарам у Пятрэвіцкім сельскім Доме культуры з нагоды свята для жыхароў аграгарадка праходзіла канцэртная праграма, бібліятэкар у фае дэманстравала тэматычную кніжную выставу і там да чытання дэманстрыруемай літаратуры заахвочвала ўсіх прысутных.

Вось так прадуктыўна спрацавала бібліятэка ў Дзень Маці!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий