У мэтах умацавання інстытута сям’і і павышэння значнасці бацькоўства ў выхаванні дзяцей Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2022 года № 198 устаноўлена, што 21 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца новае свята – Дзень бацькі. Дата 21 кастрычніка для святкавання Дня бацькі была абраная невыпадкова, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе спрыяць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павысіць значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.
Цяпер усё больш мужчын прымаюць самы актыўны ўдзел у жыцці сваіх дзяцей з першых дзён. Зараз у календары ёсць спецыяльны дзень, калі можна павіншаваць сваіх тат і сказаць ім дзякуй за ўсё тое, што яны рабілі і працягваюць рабіць для сваіх дзяцей.