/ 21 октября, 2022

21 кастрычніка ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі, які месціцца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар”, прайшла творчая майстэрня “Паштоўка для таты”. Яе ўдзельнікамі сталі дзяўчынкі, якія пражываюць у мікрараёне “Паўднёвы Захад-2”, усе яны маюць розны ўзрост, але іх аб’яднала агульная справа і любоў да сваіх тат.

Заняткі прайшлі творча, весела і з песнямі, таму і вынік найлепшы. Атрымаліся цудоўныя падарункі, і татам, дакладна, будзе прыемна!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий