/ 21 октября, 2022

21 кастрычніка ў бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі вучні 5а класа гімназіі №1 горада Навагрудка на конкурс-віктарыну “Мой сябар – кніга”. Напачатку бібліятэкар зрабіла агляд кніжных навінак для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту, а потым правяла віктарыну, пытанні якой патрабавалі ад дзяцей не толькі ведаў, але таксама логікі і нават інтуіцыі. Дзеці спаборнічалі паміж сабой, і гэта рабіла мерапрыемства жывым, адчувалася агульная зацікаўленасць.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий