/ 2 ноября, 2022

Коласаўскі тыдзень, прымеркаваны да 140-годдзя Народнага паэта Беларусі, распачаўся ў Навагрудскай раённай бібліятэцы 2 лістапада літаратурнай гасцёўняй “Якуб Колас – вялікі пясняр беларускага народа”. Гасцёўня прайшла ў літаратурна-этнаграфічным стылі. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвыя і творчыя старонкі юбіляра, успомнілі пра цікавыя факты з біяграфіі Якуба Коласа. Гучалі вершы, быў прапанаваны цікавы інтэрактыў: растлумачыць фразеалагізмы, на якія багатыя коласаўскія творы, знайсці прадметны адпаведнік з верша ў заданні “Этнаграфічны куток”, злучыць аўтарскія параўнанні, а таксама сабраць пазл з партрэтам юбіляра.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий