Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка 3 лістапада сабрала сваіх юных чытачоў на чарговае масавае мерапрыемства, тэма гаворкі – творчасць знакамітых беларускіх песняроў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццё і творчасць выдатных беларускіх класікаў, а настаўніца гісторыі і захавальнік фондаў Народнага гісторыка-краязнаўчага музея Любчанскага краю Таццяна Борыс зачытала ўрывак з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”.
Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Зоркі беларускай літаратуры”, якая знаёміла з творамі пісьменнікаў, мэта выставы і мерапрыемства ў цэлым была дасягнута, бо гэтыя кнігі былі ўзяты дзецьмі для самастойнага чытання.