2 лістапада ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар “Летапісец свайго народа”. Падчас сустрэчы прысутныя даведаліся пра цікавыя факты з жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, віртуальна наведалі мясціны, звязаныя з асобай Коласа. На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з твораў вялікага песняра беларускага народа, якія чытала ўпраўляючы справамі Нягневіцкага выканкама Шурак Ларыса Пятроўна.